Беларуская дыяспара ў Чэхіі рыхтуецца да Дня Волі



Падрыхтоўка да свята Дня Волі, а таксама пераважна культурніцкія мерапрыемствы. Так цяпер выглядае актыўнасць прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Чэхіі.

Не застаецца ў баку таксама і ўкраінская тэма, – распавёў Аляксандр Ясінскі:

Будуць ладзіцца акцыі да Дня Волі. Будуць і канцэрты, і проста сустрэчы. Вядома, можна быць, напэўна, больш актыўнымі. Заўсёды можна быць больш актыўнымі. Але, мне падаецца, што нашая беларуская грамада ў Чэхіі жыве досыць актыўна і стараецца развіваць беларускую справу.

Аляксандр Ясінскі дадаў, што частка сіл беларускай дыяспары паралельна з арганізацыяй беларускарыентаваных мерапрыемстваў сканцэнтраваная на дапамозе ўкраінцам.

Беларускае Радыё Рацыя