Беларуская дыяспара ў Ізраілі падтрымлівае Украіну



Тэма Украіны не зходзіць з вуснаў у беларусаў, якія жывуць у Ізраілі. Больш за тое, сітуацыя падобная да той, якую яны маюць ва ўласнай краіне, – у гэтым перакананы наш сённяшні Госць Рацыі беларус Давід Барыс Балтэ. Падрабязней – у гутарцы з Алісай Поль:

РР: Як Вы ўспрынялі падзеі, якія адбыліся ва Украіне?

– Асабіста я заўсёды: і ў 2014, і ў 2013, і ў 2004, быў на баку Украіны. Я заўсёды падтрымліваў прагненне Украіны да незалежнасці, да дэмакратыі, да адыходу ад Расеі, да таго, каб Украіна была Украінскай, Еўрапейскай. Можа ў адрозненні ад іншых, тое што адбылося 24 лютага не так моцна шакавала, бо ў пэўным чыне ў мяне былі такія думкі, што менавіта такі будзе працяг. Што імперыя не спынецца, і будзе вялікая вайна – тым разам не толькі на Данбасе, але і ў ва ўсёй Украіне.

РР: Ці адчуваюцца зараз актыўныя дзеянні з боку беларускай дыяспары, якая знаходзіцца ў Ізраілі ў падтрымку Украіны?

Актыўных дзеянняў у дыяспары няма, ёсць толькі канкрэтныя асобы, якія выходзяць у падтрымку Украіны. І цяпер украінская дыяспара зноў актывізавалася, як было ў 14 і 15 годзе, падчас працэсу Надзеі Саўчанкі. Ёсць людзі, якія паасобку паехалі ў Польшчу дапамагаць уцекачам. Ёсць людзі, якія прымаюць удзел у добраахвотных акцыях. І канешне гэта інфармацыйная падтрымка.

Цалкам размова:

Давід Барыс Балтэ дадаў, што пакуль у Ізраілі ўсе акцыі салідарнасці, якія будуць ладзіць прадстаўнікі беларускай дыяспары, скіраваныя на ўкраінскую тэматыку.

Беларускае Радыё Рацыя