Беларуская дыяспара ў ЗША занятая культурай
17 гадоў таму
Адчуваецца часовая стомленасць ад палітычнага жыцця і адсутнасці змен на радзіме.
Таму пераважна культурніцкімі падзеямі зараз занятыя прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША, – пра гэта распавёў беларус Сяржук Шаліга:
– Культурныя мерапрыемствы больш цікавыя для большасці. Я бачу, што людзі стаміліся ад палітычнай актыўнасці, але ж мы не забываем пра тое, што адбываецца ў Беларусі.
Сяржук Шаліга дадаў, што летні час – гэта добрая магчымасць, каб узмоцніць сувязі з прадстаўнікамі іншых дыяспар, калі не будзе адбывацца сур’ёзных зменаў у палітычным жыцці самой Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя