Беларуская дыяспара запрашае на антырасейскую акцыю ў Беластоку



Беларуская дыяспара ў Беластоку запрашае 23 ліпеня 2023 г. у 11:00 на акцыю «РАЗАМ супраць пагрозаў суверэнітэту Беларусі».

Ілюстрацыйнае фота

Беларусы замежжа супраць:

  • знаходжання расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі
  • ваенных баз наймітаў групы Вагнера
  • размяшчэння расейскай ядзернай зброі
  • знаходжання на тэрыторыі Беларусі Галоўнай ваеннай пракуратуры і Ваенна-следчага ўпраўлення Следчага камітэта Расеі.

Месца і час сходу: 23.07.2023. (нядзеля), 11:00,

Сквер Вольнай Беларусі 1, 15-080 Беласток, Генеральнае консульства Беларусі ў Беластоку