Беларуская імша ў Варшаве
30 лістапада ў Варшаве, у касцёле Святой Ганны, пройдзе беларуская імша. Яе будзе цэлебраваць ксёндз Ірэніюш Копач. Пра гэта паведаміла арганізатар беларускіх набажэнстваў у польскай сталіцы Ірына Губская.
– З нагоды прыезду ў Варшаву ксяндза Ірэніюша Копач. Ён працуе ў Нямеччыне, Беларусі, часамі прыязджае сюды. На жаль, апошнім часам, больш за паўгода, у нас няма святара, які б адпраўляў перыядычна імшу па-беларуску.
Але дзякуючы таму, што ксёндз Ірэніюш Копач наведвае Варшаву, беларуская імша адбудзецца – дадае Ірына Губская. Па яе слова, апошняе набажэнства на беларускай мове адбылося яшчэ ў сакавіку. Акрамя таго, у яе няма ўпэўненасці, што беларуская імша будзе адбывацца ў Варшаве перыядычна, якраз з-за адсутнасці беларускамоўных святароў.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота belhouse.org
