Беларуская ініцыятыва “Напішы ліст палітвязню” ў Варшаве
Беларуская ініцыятыва “Напішы ліст палітвязню” пройдзе сёння, у сераду, 29-га сакавіка, у Варшаве.
Традыцыйна яе ўдзельнікі падрыхтуюць лісты, паштоўкі і малюнкі для зняволенных.
Пра зваротную сувязь з тымі, хто цяпер за кратамі, распавяла мадэратар ініцыятывы Алёна Панамарова.
– Часам нам прыходзяць адказы, але іх мала было, некалькі толькі. І яны звычайна прыходзяць з «хіміі» сюды ў Варшаву. Цяжка атрымаць адказ. Таму што чалавек, які там знаходзіцца, мусіць мець марку, якую ён мусіць купіць у беларускай пошты, каб яна аплочвала адпраўленне з Беларусі ў Польшчу. У нас тут магчымасці купіць гэтую марку і даслаць няма.
“Але свае лісты заўсёды можна сфатаграфаваць, каб затым, калі чалавек выйдзе на волю, ён бачыў, што пра яго памяталі”, – дадае Алёна Панамарова.
Ініцыятыва “Напішы ліст палітвязню” адбудзецца ў Беларускім Моладзевым Хабе. Пачатак у 18:00.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя