Беларуская кантрабанда на Ровеншчыне



У Ровенскай вобласці Украіны першае месца па кантрабандзе займаюць беларускія прадукты. Яны і складаюць вялікую частку асартыменту на рынках гэтага ўкраінскага горада. Найперш гэта тварог, сыры, каўбасы і дзіцячае харчаванне – з падрабязнасцямі наш карэспандэнт Марцін Война:

– Вялікую частку асартыменту на рынках украінскага Роўна займаюць беларускія прадукты. Гэта найперш – тварог, сыры, кілбасы і дзіцячае харчаванне. Беларускія прадукты даражэйшыя за ўкраінскія, але карыстаюцца падвышаным попытам. У горадзе мяркуюць, што беларуская харчовая прамысловасць дагэтуль прытрымліваецца старых савецкіх стандартаў і з гэтай прычыны не выкарыстоўвае экалагічна шкодных дадаткаў. Большасць беларускіх прадуктаў, паводле ўкраінскіх мытнікаў, увозяцца кантрабандна. Займаюцца такой кантрабандай пераважна жыхары Ракітнянскага раёна Ровенскай вобласці, памежнай з Берасцейскай, і населенай пераважна этнічнымі беларусамі.

 

Магчыма сітуацыю магла б вырашыць экспартная беларуска-ўкраінскае прадпрыемства.

Беларускае Радыё Рацыя, Україна

Фота minfin.com.ua