Амбасадар Беларусі: Вялікі беларускі паэт Багданкевіч



У Варшаве праходзіць вялікая культурніцкая імпрэза арганізаваная кафедрай беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта ды Культурным цэнтрам Беларусі пры амбасадзе ў Варшаве.

Мэта падобнага мерапрыемства – наблізіць беларускую культуру да палякаў, кажа прафесар Варшаўскага ўніверсітэта Ніна Баршчэўская:

– Гэтая ідэя з Культурнага цэнтра Беларусі выйшла. Наша моладзь і маладыя навуковыя супрацоўнікі далучыліся – гэта спрыяе пашырэнню беларускай культуры ў Польшчы. Па-другое, гэта актывізуе моладзь, якая больш знаёміцца і гарнецца да беларускай культуры.

Не абышлося і без казусу, амбасадар РБ Аляксандр Авяр’янаў, які ўзяў ганаровы патранат над падзеяй, агаварыўся, і ў прывітальным слове згадаў пра “вялікага беларускага паэта Багданкевіча”:

Зазначае дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве Міхаіл Рыбакоў:

– Я таксама гэта заўважыў, але ён можа выпадкова памыліўся, бо ён сам піша вершы, тое што ён казаў без паперкі, яму сказалі, што яму трэба нешта сказаць. Вядома, ён не падрыхтаваўшыся адразу пайшоў, нешта сказаў, і хвалюючыся памыліўся.

Падчас мерапрыемства прадстаўнік амбасады Беларусі распавёў прысутным пра магчымасць пяцідзённага бязвізавага ўезду у Беларусь.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя