Беларуская моладзь усё часцей выбірае замежныя вучэльні



За апошнія гады вялікае зацікаўленне вучняў з-за ўсходняй мяжы выклікае Акадэмія фізічнага выхавання з Белай Падляшскай. Тут на пяці напрамках навучаецца каля ста маладых беларусаў.

Як падкрэсліваюць студэнты, замежны адукацыйны досвед вельмі пашырае кругагляд і магчымасці атрымання добрай працы:

– Шмат хто разумее, што еўрапейскі ўзровень адукацыі вышэй.

 – Калі параўноўваць Беларусь і Польшчу, то гэта зусім дзе розныя з’явы. У Польшчы ты жывеш і адпачвваеш, жывеш «на поўную катушку».

 – Мы бачым большую перспектыву тут вучыцца, чым у нас – у Беларусі.

18-га сакавіка Акадэмія фізічнага выхавання ў Белай Падляшскай праводзіць “Дзень адчыненых дзвярэй”. У плане мерапрыемства – сустрэчы з кіраўніцтвам вучэльні, азнаямленне з умовамі навучання, а таксама з парадкам прыёму на па-асобныя напрамкі.

 Беларускае Радыё Рацыя