Беларуская мова на Беласточчыне



„Беларускую мову палюбіла дзякуючы настаўніку”. Гэлена Датчук з’яўляецца заснавальніцай калектыву „Навіна” з Машчоны Каралеўскай, што ў гміне Мельнік над Бугам.

Беларускай мове яна вучылася толькі чатыры гады. Аднак гэта хапіла, каб вывучыць яе на цэлае жыццё і займацца беларускімі справамі.

– У вучылася беларускай мове ў пачатковай школе ў Вілянове. Гэта таксама Мельніцкая гміна. Там быў такі супер настаўнік Мартыновіч. Я вельмі люблю беларускую мову. Гэтую літаратурную мову. Пішу часам свае аўтарскія песні на беларускай мове. Хаця дома ў мяне гавораць па-свойму.

А ўжо пасля зімовых канікулаў вучні падляшскіх школ з класаў 1-3 атрымаюць новыя падручнікі да вывучэння беларускай мовы. Свет пабачылі перавыданне „Кругагода” і „Лемантара” аўтарства настаўніцы беларускай мовы Аліны Ваўранюк. Навінкай з’яўляецца „Сшытак практыкаванняў” для вывучэння літар. Кніжкі з ілюстрацыямі Міраслава Здрайкоўскага  можна пабачыць на нашым сайце.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя