Беларуская музычная культура да XVIII ст. у гістарычным клубе Beer&History



У Беластоку прайшла чарговая вечарына ў рамках нефармальнага беларускага гістарычнага клуба Beer&History.

Гэтым разам, спецыяльна запрошаная госця, музыка, рэканструктар ды даследчык гісторыі беларускай музычнай культуры –  Кацярына Ваданосава распавяла аб тым, на якіх музычных інструментах ігралі на беларускіх землях нашыя продкі да 18 стагоддзя.

-Музычная культура Беларусі надзвычай разнастайная. І нам вельмі пашанцавала, бо мы знаходзіліся акурат на стыку культур. І мы змаглі ўвабраць у сваю ўласную культуру здабыткі культур іншых у мностве. Калі мы гаворм пра музыку, то мы можам узгадваць тое, што на тэрыторыі Беларусі акрамая прадстаўнікоў нашага народу жылі татары, габрэі. Тут былі і праваслаўныя,  і каталікі, і пратэстанты. І гэта ўсё ўзбагачала нас і давала далейшы стымул для развіцця.

Кацярына Ваданосава ўжо не першы раз была госцяй гістарычнага клубу Beer&History, які дзейнічае ў Беластоку. Да гэтага яна распавядала пра беларускія народныя строі, а таксама дэманстравала некаторыя з іх, якія рэканструкцыянавала ўласнаручна.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя