Беларуская музыка захапіла Койлы



У Койлах, што ў гміне Чыжы, прайшоў этна-фэст «І там жывуць людзі». Выступілі выканаўцы з Гайнаўшчыны ды Беластока. Сярод іх быў калектыў «Retro Beats» з Гайнаўкі. «Гэта добрая нагода для здабыцця вопыту ў нашай дзейнасці», – кажа чалец гурту Янка Крынскі:

– Як на кожных іншых канцэртах, нам усюды добра граецца. Прыязджаем, каб павесяліць людзей, і аддаем сябе цалкам. Калі нас запрашаюць, думаецца, людзям падабаецца наша гранне. Мы памалу развіваемся. Любім музыку, займаемся музыкай, сустракаемся з людзьмі, граем для іх.

Акрамя «Retro Beats», выступілі «Dawid Szymczuk Band» з Гайнаўкі, «Чыжавяне» і «Верасы» з Чыжоў ды «Вясна» з Беластока. Падчас мерапрыемства можна было таксама наведаць стэнды з беларускай літаратурай і рукадзеллем. Галоўным арганізатарам серыі этна-фэстаў «І там жывуць людзі» з’яўляецца Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі. Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара