Беларуская нацыянальная дыктоўка – Дзень роднай мовы
Напярэдадні Дня Роднай мовы Беларускі Дом запрашае беларусаў Польшчы і перадусім Варшавы выказаць сваю пазіцыю, падтрымаць традыцыю, салідарызавацца з Беларуссю – і напісаць Нацыянальную дыктоўку разам.

Гэтым разам тэкст будзе унікальным – дыктоўка будзе складзеная паводле лістоў нашых палітвязняў, самыя кранальныя і важныя фрагменты, якімі падзяліліся родныя і сябры нашых герояў.
Адмысловыя госці:
– АЛЯКСАНДР МІЛІНКЕВІЧ – заснавальнік Руху „За Свабоду і „Вольнага беларускага універсітэту”.
– ЗМІЦЕР БАРТОСІК – легендарны беларускі бард, журналіст.
– вядучая імрэзы ВАЛЯРЫНА КУСТАВА.
Пераможцаў дыктоўкі чакаюць – прызы! А ўсіх прысутных – сяброўскі пачастунак. Таксама ў праграме інтэрактыўныя гульні, сюрпрызы і віктарына і канцэрт Бартосіка!
20 лютага (нядзеля) а 14.00 у Беларускім Доме ў Варшаве (ul. Kryniczna 6). Удзел па рэгістрацыі.
