Беларуская патанцоўка „Аксамітны летні вечар” 2015
На пляцы імя Станіслава Манюшкі ў Беластоку выступілі гурты „Гай” і „Чарамшына”.
Звяз у карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры „Шчыты” арганізаваў другую Беларускую патанцоўку „Аксамітны летні вечар”. Гэта ўнікальная падзея, якая аб’яднала ўсіх, ад маленькіх дзетак да іх бабуль і дзядуль:
– Музыка вельмі прыемная, атмасфера вельмі файная – вельмі файна танцавалася.
– Вельмі файна, можа быць часцей, бо нават паслухаць файна, маладыя гады прыгадваюцца. Файна паглядзець, як моладзь бавіцца, знаёміцца, слухаюць песні на сваёй мове. Мы выхаваныя ў сваёй беларускай культуры, па-свойму гаварылі, такія песні спявалі.
– Тут больш душэўна, а звычайныя дыскатэкі больш для таго, каб адарвацца.
– Публіка першакласная, але была ўжо змучаная, а наш канцэрт быў вельмі дынамічны. Мы хацелі, каб людзі вытанцаваліся, пабавіліся ў гэты вечар.
Па словах арганізатаркі мерапрыемства Юліты Сцепанюк, галоўная ідэя патанцоўкі – гэта магчымасць не толькі слухаць, але і актыўна ўдзельнічаць у забаве, танчыць і спяваць. Таксама яна адзначыла, што колькасць такіх імпрэз, магчыма, будзе павялічвацца.
[Not a valid template]
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Аляксея Трубкіна