«Беларуская песня 2018» у Гайнаўцы
65 выканаўцаў змагалася на сцэне Гайнаўскага дома культуры ў час цэнтральнага адбору фестывалю “Беларуская песня 2018” на ўдзел у гала-канцэрце, які завершыць мерапрыемства. Раней прайшлі раённыя адборы ў Сямятычах, Дуброве Беластоцкай, Гайнаўцы, Бельску Падляшскім і Беластоку.
“Сёлета юбілейны 25-ты фестываль, але ж гісторыя “Беларускай песні” даўжэйшая – кажы намеснік старшыні Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень:
— Дваццаць пяты юбілейны зараз фестываль, але ж не гэты апошнія 25 гадоў — гэта гісторыя беларускай песні. Тут, на Падляшшы раней адбываліся конкурсы проста, а ўжо дваццаць пяты раз у ранзе фестывалю сустракаюцца выканаўцы на сцэнах Падляшша, раённых элімінацый, цэнтральных, і, вядома, на гала-канцэрце нашага фестывалю.
Гала-канцэрт 25 фестывалю «Беларуская песня» пройдзе 16 лютага ў Беластоку ў Падляшскай оперы і філармоніі, што па вуліцы Адэскай 1. Як госці, на сцэне пакажуцца калектывы з Менску: «Бацька Атаман» ды танцавальны.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя