„Беларуская песня – 2019”: адбор
71 удзельнік – калектывы і салісты – выступілі ў час праслухоўванняў 26-га Агульнапольскага фестывалю „Беларуская песня – 2019”. Удзельнікі рознага веку прадставілі на суд журы народныя і эстрадныя, даўнейшыя і сучасныя на беларускай мове. Кажуць удзельніцы фестывалю Валянціна Якімюк і Лідыя Тымошук з Вілінава:
–Мы рады, вельмі рады. Ужо 10 гадоў спяваем у гэтым калектыве. І заўсёды спявалі толькі беларускія песні, включна беларускія. Кажуць, што вельмі добра спяваем па-беларуску.
Удзельніца Вераніка Пташынская з белліцэя ў Гайнаўцы:
– Я расла з маленькага ўзросту пры гэтых песнях. Спяваю ўсё сваё жыццё беларускія песні. Цягне да іх.
Удзельніца Іза Карчэўская з Дома культуры ў Гайнаўцы:
– Я думаю, мы тутэйшыя, і Беларусь – наша Айчына таксама, як Польшча.
У пятніцу, 1 сакавіка, пераможцы фестывалю возьмуць удзел у гала-канцэрце, які адбудзецца ў Падляшскай оперы і філармоніі. Галоўным арганізатарам фестывалю ёсць Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы.
Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі