Беларуская песня на ўкраінскіх выбарах
Ва Украіне прайшоў другі тур выбараў у мясцовыя органы самакіравання.
Сярод міжнародных назіральнікаў, запрошаных украінскай Цэнтральнай выбарчай камісіяй, былі і беларусы. Нашых землякоў сустракалі ва Украіне вельмі гасцінна, прытым на некаторых выбарчых участках нават даходзіць да кур’ёзаў.
На мясцовых выбарах у горадзе Роўна, які знаходзіцца на паўночным захадзе Украіны, у складзе міжнароднай місіі ENEMO былі і грамадзяне Беларусі. У іх абавязкі ўваходзіў маніторынг выбараў, а таксама фіксацыя магчымых парушэнняў, як з боку кандыдатаў і сябраў камісіяў, так і з боку выбаршчыкаў.
Калі адна з сябраў ровеньскай участковай выбарчай камісіі дазналася, што сярод міжнародных назіральнікаў ёсць і беларусы, яна паднялася з-за стала і прывітала гасцей выкананнем песні «А я лягу-прылягу» Эдуарда Ханка на словы Ніла Гілевіча.
Паводле міжнародных назіральнікаў і ўсіх прысутных, гэтае выкананне ўнесла відавочную мастацкую разнастайнасць у выбарчы працэс.
Міжнародныя назіральнікі не ўгледзілі ў гэтым выкананні парушэння выбарчага заканадаўства.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя