“Беларуская песня” ў выкананні дзяцей



Пачаліся  раённыя адборачныя выступы 42-га конкурсу “Беларуская песня” для прадшколляў, пачатковых школ і гімназій. У Доме культуры ў Бельску Падляшскіх пакажа сябе 21 выканаўца.

“Конкурс “Беларуская песня” даволі папулярны сярод дзетак ды моладзі”, – кажа Альжбета Фіёнік з Бельскага дому культуры:

– Гэта дзеці – ад самых маленькіх, 4-х – 5-х гадовых, да гімназістаў, якія ўжо спяваюць амаль прафесійна, як дарослыя. Выступяць калектывы, салісты. Меншыя калектывы – 3-х – 4-х асабовыя, а таксама хары.

Арганізатарам конкурсу “Беларуская песня” для прадшколляў, пачатковых школ і гімназій выступае Таварыства беларускай культуры ў Беластоку.

2015-04-29_gajko_piosenka_zajauka

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя