„Беларуская песня” прагучала ў Бельску Падляшскім
Раённы агляд конкурсу пад назвай «Беларуская песня» прайшоў У Бельскім доме культуры.
[Not a valid template]
У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні прадшколляў, пачатковых школ, ды гімназіі. Сёлетні мастацкі ўзровень выканаўцаў наогул на высокім узроўні, кажа старшыня камісыі раённага агляду „Беларускай песні”, Анна Васькоўская:
– Традыцыйны фальклор тут, у Бельску, рыхтуюць Фіёнікі – вялікая падзяка ім. Большасць тут фактычна эстрады, і песні паўтараюцца. Вельмі цяжка спяваць фальклор. Эстраду з акампанементам – крыху лягчэй.
Чарговы раённы агляд у рамках 42-га конкурсу «Беларуская песня» прымеркаванага для школьнікаў пройдзе 8 траўня ў Гайнаўцы.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя