Беларуская школа ў Варшаве павялічыцца ўдвая
Больш за 100 першаклаcнікаў, 400 заяў з 23 краін і адкрыццё некалькіх новых філіялаў — такія вынікі набору ў Беларускую школу ў Варшаве, піша Lixtar.media. Да 15 жніўня быў адкрыты набор у Беларускую школу ў Варшаве на новы навучальны год.
Заяўкі прымаліся ня толькі са сталіцы Польшчы, але і з іншых гарадоў — Беластоку, Гданьску, Кракава, Познані (там будуць суботнія заняткі офлайн). Навучанне бясплатнае.
Беларуская школа афлайн, як суботняя ў Варшаве, і анлайн, у якой вучацца беларускія дзеці з 15 краін свету, існуе з верасня 2022 года. У ёй праводзяцца дадатковыя да адукацыі краіны пражывання заняткі (да пяці гадзін на тыдзень) па беларускім комплексе прадметаў: мове і літаратуры, “Чалавек і свет”, гісторыі, мастацтве Беларусі і іншыя.
Беларускае Радыё Рацыя