Беларуская студэнтка: У Польшчы мы свабодна выказваем свае перакананні
Дар’я – беларуска, якая вучыцца на медычным ВНУ ў Польшчы. Яна першы раз у жыцці прыйшла на выбары ў Беластоку. Па яе словах, тады большасць, каля 90% была за Святлану Ціханоўскую і панавала атмасфера свята. Пасля выбараў яна неаднаразова прыходзіла пад консульства Беларусі ў Беластоку, ускладала кветкі загінулым пратэстоўцам.
– Мой удзел у палітычным жыцці пачаўся з выбараў. Таму што я ўпершыню ў сваім жыцці галасавала. Я прыйшла ў 8 раніцы. Перада мной было 30 чалавек. Вядома што я прагаласавала за Святлану Ціханоўскую. Я помню, што было шмат людзей. У Беластоку прагаласавала 600 чалавек. І большасць, недзе каля 90%, прагаласавала за Святлану. Было цікава, усе людзі паміж сабой камунікавалі. Была добрая атмасфера… Сённяшняя сітуацыя ў Беларусі пужае ўсіх, у Беларусі вельмі небяспечна выказваць сваю пазіцыю, а тут ты можаш рабіць гэта свабодна.
Цяпер Дар’я працягвае прыходзіць на палітычныя акцыі. Яна зазначае, што цяпер страшна хадзіць на акцыі ў Беларусі, у Польшчы гэта можна рабіць свабодна.
Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя