Беларуская валанцёрка атрымала падзяку ад Бучы



Беларуская валанцёрка Карына Пацёмкіна атрымала ад Бучы падзяку.

У дапамогу шматпакутнаму гораду дзяўчына ўключылася з першых дзён вайны. Задачы перад актывістамі тады стаялі самыя розныя.

„І нават цяпер, няглядзячы на неадназначныя адносіны паміж украінцамі і беларусамі, я працягваю сваю дзейнасць”, – кажа Карына і тлумачыць, што для яе азначае гэтая ўзнагарода.

– Менавіта для мяне гэта даказвае, што нягледзячы на ўсё тое, што робіцца вакол цябе, заўсёды можна дапамагаць. Гэта не прычына апускаць рукі ці вяртацца, сядаць у цягнік і з’язджаць з-за такога стаўлення, з-за нейкіх пастоў у інтэрнэце і г.д. Хутчэй за ўсё ўзнагарода проста будзе нагадваць мне пра тыя ўрокі жыцця, якія можна было пабачыць тут.

„Выказваем вам шчырую падзяку за валанцёрскую ініцыятыву, актыўную грамадзянскую дзейнасць і плённае супрацоўніцтва з Бучанскай мясцовай тэрытарыяльнай грамадой”, – адзначаецца ва ўзнагародзе Карыне.

Беларускае Радыё Рацыя