Беларускі абрад на сцэне



“Вячоркі”, “Юр’я на Бельшчыне”, “Каб не тыя лады”, “Вываражыла” і “Асеннія вячоркі” – такія абрадавыя сцэнкі на беларускай мове можна было пабачыць ў Дубічах Царкоўных у час прэзентацыі абрадавых калектываў “Беларускі абрад на сцэне”.

“Асабліва цешыць прысутнасць на сцэне дзетак і моладзі – гэта вельмі важна,” – кажа Васіль Сегень з Беларускага грамадска-культурнага таварыства:

– “Беларускі абрад на сцэне” прысвечаны якраз мінуўшчыне. Усяму таму, чым жыла беларуская меншасць, нашыя продкі раней. І заахвоціць да гэтага дзяцей – нялёгкая справа. І таму вялікі дзякуй настаўнікам, інстуктарам і ўсім тым, хто прыцягвае да гэтага дзяцей.

У той самы дзень мерапрыемства наведала таксама Бельск-Падляшскі. Прэзентацыі абрадавых калектываў “Беларускі абрад на сцэне” пройдуць яшчэ 16 лістапада ў Беластоку, а усё завершыць фінал у Гайнаўцы 18 лістапада. Прэзентацыі праходзяць ужо 25 раз.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя