„Беларускі абрад на сцэне” БГКТ
Прэзентацыі абрадавых калектываў „Беларускі абрад на сцэне” адбыліся ў Беларускім грамадска-культурным таварыстве, што па вуліцы Варшаўскай. Удзельнікамі мерапрыемства сталі калектывы з Самаўрадавага дзіцячага садка № 14 у Беластоку, калектыў „Малінкі” з Маліннік, калектыў „Васілёчкі” з Бельска-Падляшскага. Сям’я Алега Латышонка была на сцэне ў поўным складзе.
– Выступаем мы ўжо тут з жонкай і сынам трэці раз. Вельмі гэта любім. Для некаторых гэта ёсць таксама і вывучэнне беларускай мовы, паколькі з беластоцкіх бацькоў большасць ужо польскамоўная, але вельмі стараюцца па-беларуску сказаць свае сказы, сваю ролю. Вельмі таксама добра, што сярод бацькоў знайшоўся Кірыл Ліпай, вельмі адораны артыст, і таксама мае харызму правадырскую, выступае ў нас як рэжысёр, і дзякуючы яму, у нас усё складаецца.
Мерапрыемства „Беларускі абрад на сцэне” традыцыйнае для Беласточчыны. Сёлета яно адбылося ў 25 раз і было зрэалізаванае дзякуючы падтрымцы Міністра ўнутраных спраў.
Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя