„Беларускі абрад на сцэне” БГКТ у Беластоку
Дажынкі, вячоркі ды іншыя абрады можна было пабачыць на сцэне Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Прайшоў ХХVІ раённы агляд калектываў „Беларускі абрад на сцэне”.
Абрады паказалі носьбіты беларускай культуры, а таксама іх пераемнікі, кажа намеснік старшыні БГКТ Васіль Сегень:
– Паказваюць на сцэне міні-спектакль. Старэйшыя акторы таго абрадавага жыцця, якое ўжо на жаль знікае, дзеляцца з намі. Моладзь таксама ідзе, але гэта ўжо іншы погляд на традыцыйную беларускую культуру.
Цэнтральны агляд абрадавых калектываў „Беларускі абрад на сцэне” адбудзецца 24.11 у Орлі. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя