«Беларускі абрад на сцэне»: фінальны агляд



У Гайнаўскім доме культуры прайшоў фінальны агляд 25 прэзентацый абрадавых калектываў „Беларускі абрад на сцэне”. Сярод удзельнікаў шмат дзяцей дашкольнага ды школьнага ўзросту. Пра працу з маленькімі акцёрамі расказвае кіраўнічка калектыва«Калебка» дзіцячага садка №1 у Гайнаўцы Міраслава Ніканчук:

Дзеці вучацца розным абрадам нашага раёна. Гэта абрады, удзел у якіх бралі нашыя продкі. Стараемся пераказаць розныя рамёствы нашых продкаў для сваіх маленькіх дзяцей. І дзеці ахвотна бяруць удзел. Яны ахвотныя да ўсяго: і да танца, і да песні, і да вершаў. Калі мы рыхтуем гэтыя абрады, то бяром прыклад з нашых бабуль і дзядуль, ездзім па розных хатах, пытаемся, як тое адбывалася тут, на нашых тэрыторыях.

У фінальным аглядзе прэзентацый узялі ўдзел 10 калектываў з Беластока, Гайнаўкі, Бельска Падляшскага, Нарвы, Орлі, Маліннік ды Гарадка.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі