Беларускі амбасадар з візітам у падляшскага маршалка



Маршалак Артур Касіцкі сустрэўся ў панядзелак (17 чэрвеня) з новым Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча – Уладзімірам Чушавым.

Гэта першы візіт дыпламата ў офіс маршала ў Беластоку. Уладзіміра Чушава суправаджала генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку – Ала Фёдарава.

Уладзімір Чушаў – пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы з сакавіка гэтага года. Таму сустрэча мела пазнавальны характар і дазволіла азнаёміцца ​​з асаблівасцю рэгіёна і абмяркаваць супрацоўніцтва Падляшша і Гарадзенскай вобласці.

– Нашы ўзаемныя кантакты служаць паляпшэнню і ўмацаванню добрасуседскіх адносін. Аўгустоўскі канал, Белвежская Пушча, – гэта аб’екты, пра якія мы павінны клапаціцца і пашыраць пра іх інфармацыю ў свеце, – заявіў падчас сустрэчы Артур Косіцкі.

Маршалак таксама падкрэсліў важнасць сумесных праектаў. Асабліва тыя, якія рэалізуюцца ўстановамі, арганізацыямі і органамі мясцовага самакіравання. Таксама важны праекты больш глабальныя – напрыклад, мадэрнізацыя і пашырэнне памежных пераходаў, развіццё транспартных злучэнняў.

Беларускі амбасадар выказаў задавальненне тым, што Падляшскае ваяводства і Гарадзенская вобласць падпісалі прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва на 2019-2021 гады.

wrotapodlasia.pl