Беларускі арт-маркет адбыўся ў Варашаве



Арганізатарам падзеі выступіў клуб Craft Hand Lab. На імпрэзе можна было набыць біжутэрыю (у тым ліку і нацыянальную), вопратку, свечкі, малюнкі, паштоўкі, дзіцячыя вырабы.

Распавядае аўтар праекту “Сraft hand lab” Марыя Кашапава:

Былі людзі. Заходзілі і палякі, былі і тыя, хто мовіў на ангельскай мове. Насамрэч дабрацца да гэтага маркета не тое самае, каб прыйсці ў гандлёвы цэнтр, калі прыходзіш і адразу ўсё бачна. Трэба было зайсці з вуліцы Новы Свят, падысці да Сцэны Хмельна, падняцца, потым яшчэ спусціцца па сходах да самага нізу. І Толькі потым трапіць на арт-маркет. Але нягледзячы на ўсё гэта, людзі былі.

Арт-маркет адбыўся на пляцоўцы Sсena Chmielna.

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя