Беларускі Diesel Art
Мастакі з арт-групы “Жалезны воўк” (Наваполацк) сумесна з Беларускім гістарычным таварыствам (Беласток) ладзяць у Беластоку мастацкі пленэр ды майстар-класы.
Тэма пленэра – вядомыя беларусы–вынаходнікі, навукоўцы ды Diesel Art.
Кажа лідар арт-групы “Жалезны воўк” Андрэй Мікалаеў:
– Усё, што тычыцца гісторыі Беларусі: навука, тэхніка, людзі, навукоўцы, вынаходнікі і г. д. Мы дадалі стыль тэхнічнай фантастыкі – Diesel Art.
Карціны, намаляваныя падчас пленэру і не толькі, мастакі спадзяюцца прадставіць на адмысловай выставе ў сталіцы Падляшша восенню.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара