“Беларускі Дом” аб’ядноўвае беларускую дыяспару ў Варшаве
Цягам апошніх некалькіх год, дзякуючы „Беларускаму дому” ў Варшаве, розныя сацыяльныя групы беларусаў наведваюць Польшу. Не абмінаюць гэтыя візіты і Падляшша. Гэтым разам памежны з Беларуссю рэгіён Польшчы наведала група студэнтаў, пры пасярэдніцтве „Беларускага дома” ў Варшаве.
Як кажа кіраўнік „Беларускага дома” ў Варшаве Алесь Зарэмбюк, сёлета гэта не першы візіт студэнтаў на Падляшша, за ўсе восем год ён нават і не можа ўзгадаць, колькі іх увогуле было:
– У нас вельмі насычаная праграма, якая складаецца з шаснаццаці сустрэчаў. У асноўным гэта два аспекты. Першы – пабачыць, як працуюць дзяржаўныя ўстановы ў розных галінах, і пабачыць якім чынам у Польшчы адбылася трансфармацыя за апошнія трыццаць гадоў і якія вынікі гэтай трансфармацыі. Не толькі паглядзець гэта на прэзентацыях або паспрачацца пра гэта ў дыскусіях, але таксама пабываць на тых аб’ектах, дзе можна ўласна пабачыць, адчуць і дакрануцца. Другі аспект – гэта ўжо сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, лакальных супольнасцяў і, безумоўна, з журналістамі і прадстаўнікамі ўлады.
Фонд “Беларускі Дом”, пад эгідай якога і дзейнічае „Беларускі дом” у Варшаве, – гэта няўрадавая арганізацыя, якая аб’ядноўвае беларускую дыяспару і дзейнічае ў Варшаве на карысць грамадзянскай супольнасці і развіцця дэмакратыі ў Беларусі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя