Беларускі дом правоў чалавека ў Вільні арганізаваў тэматычную сустрэчу
У межах праграмы “Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў” Беларускі дом правоў чалавека ў Вільні зарганізаваў тэматычную сустрэчу “Адвакат – праваабаронца – журналіст:прафесійныя магчымасці і асаблівасці, узаемадзеянне і ўзмацненне патэнцыялу”.
Прадстаўнікі беларускіх незалежных медыяў і абаронцы правоў чалавека абмеркавалі рызыкі і пагрозыў прафесійнай і грамадскай дзейнасці, а таксама шляхі ўзаемадзеяння ў рэаліях краіны з аўтарытарным рэжымам кіравання.
Як зазначае каардынатар праекта Дзіна Шаўцова, праграма паспяхова працуе ў першую чаргу ў сувязі з яе запатрабаванасцю ў сучаснай Белаурсі:
– Праграма рэалізуеца з 2006 года. У праграме ёсць два праекты, адзін з якіх завочны, калі людзі выконваюць дамашнія заданні і прыязджаюць на семінары, а таксама – дыстанцыйны, у якім удзельнікі вывучаюць матэрыял на інтэрнет-платформе.
Адукацыйная праграма “Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў” рэалізоўваецца ў пяці краінах былога Савецкага Саюза – Беларусі, Расеі, Малдове, Азербайджане і Украіне.
Больш за 100 чалавек прымаюць удзел у праэкце, адна з асноўных мэтаў якога – падрыхтоўка кваліфікаваных спецыялітаў у сферы абароны правоў чалавека.
Беларускае Радыё Рацыя, Вільня