Беларускі дом у Варшаве аб’ядноўвае беларусаў і дапамагае ім
Беларускі дом у Варшаве быў створаны ў 2011 годзе ў мэтах аб’яднання беларусаў, якія жывуць у Польшчы, і беларусаў, якія вымушаны былі пакінуць Беларусь. Але калі раней Беларускі дом займаўся ў асноўным культурніцкімі праграмамі і навучальнымі стажыроўкамі, то пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў людзі пачалі звяртацца па дапамогу— гэта людзі, якія вымушаныя былі пакінуць краіну з-за рэпрэсіяў. І Беларускі дом у Варшаве стаў такім цэнтрам, вакол якога пачалі аб’ядноўвацца людзі, якія хацелі дапамагчы сваім землякам.
Пра дзейнасць Беларускага дома наша карэспандэнтка Ева Бардзілоўская паразмаўляла з яго супрацоўнікам Яўгенам Скрабутанам.
РР: Калі пачалася хваля зваротаў беларусаў у Беларускі дом у Варшаве, адразу са жніўня?
– Так, асноўная хваля была ўжо непасрэдна пасля дня выбараў. Але нават пачынаючы з вясны мінулага года, калі пачаліся рэпрэсіі ў Беларусі, падчас вось гэтых перадвыбарчых кампаній, ужо тады ў многіх людзей пачалі з’яўляцца праблемы. Многія актывісты вымушаныя былі выехаць за мяжу. І як вынік – прасілі дапамогі, кансультацыі ў нас.
РР: А як гэтыя людзі прыязджаюць? Бывае так, што яны папросту прыязджаюць пад дзверы Беларускага дома і там з імі ўпершыню і знаёміцеся, ці загадзя?
– Розныя былі сітуацыі. У асноўным людзі тэлефануюць, пішуць мэйлы. Але здараліся, канешне, выпадкі, што некаторыя прыходзілі ў Беларускі дом і казалі: добры дзень, вось мы прыехалі, вось мы прыйшлі.
На жаль, з-за каронавірусу не заўсёды атрымлівалася сустрэцца з людзьмі непасрэдна, таму што па законе дзейнасць і грамадскіх арганізацый абмежаваная, у офісах нельга збірацца больш за 5 чалавек. Мы стараліся дамаўляцца на нейкія сустрэчы тут, непасрэдна ў гэтым памяшканні, загадзя. Калі ў чалавека была нейкая сітуацыя, якую нельга вырашыць па тэлефоне, тады ўжо дамаўляліся сустрэцца.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя