Беларускі Дом у Варшаве дапамагае беларускім дзецям



Беларускі Дом у Варшаве аказаў дапамогу дзецям школьнага ўзросту, якія ратуючыся ад пераследу дыктатарскага рэжыму знаходзяцца з бацькамі ў Польшчы. Усе школьнікі атрымалі прыгожыя заплечнікі з наборам сшыткаў, асадак, алоўкаў і розных канцэлярскіх прадметаў. Дзеці з бацькамі сабраліся ва ўтульным дворыку дома, дзе не толькі атрымалі падарункі, пачаставаліся прысмакамі, правялі цікава час, але пазнаёміліся для будучага камунікавання, – кажа мама чацверакласніцы з Баранавіч Таццяна Малашчанка:

„Настолькі фонды добра гэта падрыхтавалі, што ў мяне зараз аж слёзы на вачах, калі я гэта ўзгадываю. Бо дзецям было вельмі файна, усё было цудоўна! Я так разумею, што там некалькі фондаў падрыхтавалі гэтыя падарункі – усё што трэба, што неабходна дзіцяці. Дзеці проста не ведалі, што іх тут так шмат!”

Паводле Таццяны Малашчанка, акрамя дапамогі дзеці змаглі на гэтай сустрэчы пазнаёміцца, пасябраваць. Гэта зменшыць іх сум па сябрах з Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя