Беларускі Дом у Варшаве запрашае на кіналекторый “Палітычная антрапалогія”
Беларускі Дом у Варшаве запрашае на кіналекторый “Палітычная антрапалогія”. Там будуць разбіраць розныя таталітарныя сістэмы, якія існавалі ў 20 стагоддзі і існуюць цяпер. Гэта дапаможа зразумець падзеі, якія адбываецца ў Беларусі.
Кажа адзін з каардынатараў кіналекторыя Аляксандр Валодзін:
– Будзем спрабаваць глядзець у гісторыю, праводзіць пэўныя аналогіі, таму што я не думаю, што Лукашэнка нейкі ўнікальны дыктатар, як бы яму не хацелася так выглядаць. Але падобныя прыклады ў гісторыі чалавецтва існавалі і неаднойчы. І прааналізаваўшы як гэта адбываецца, будзе магчымасць выпрацаваць якуюсь прышчэпку.
Кожная сустрэча кіналекторыя ўключае расповяд арганізатараў пра кантэкст заяўленай тэмы, прагляд абранага фільму і яго абмеркаванне. Ужо прайшла першая сустрэча — яе прысвяцілі руху Талібан і прычынам яго ўзнікнення. Ужо вядома назва наступнага фільма: “Признание”— ён зняты па аўтабіяграфіі былога міністра Чэхаславакіі Артура Лондана, рэпрэсаванага сталінскай сістэмай.
Кіналекторый прахозіць па чацвяргах, а сачыць за абвесткамі можна праз сацсеткі Беларускага Дома ў Варшаве:
https://facebook.com/BelaruskiDom
www.instagram.com/belaruskidom
Беларускае Радыё Рацыя