Беларускі Дом збірае беларускіх дзетак у Польшчы ў школу
Акцыю дапамогі са зборам беларускіх дзетак у Польшчы ў школу Беларускі Дом арганізоўвае ў супрацы з Rotary Club ужо другі год.

У нядзелю 21 жніўня а 12:00 запрашаюцца бацькі з дзеткамі ў Беларускі Дом, каб перадаць школьныя наборы – новыя заплечнікі з рознай канцылярыяй, неабходнай для навучальнага года.
Больш за 200 школьных набораў раздадуць у Варшаве, а рэшту накіруюць для беларускіх дзетак у Кракаў, Познань і Беласток.
Усіх ахвотных запрашаюць далучыцца да акцыі для беларускіх дзетак у Варшаве.
Па спасылцы можна пабачыць, як гэта выглядала ў мінулым годзе.
