Беларускі дзень у школе Кірыла і Мяфодзія
Каля 50 вучняў напісалі дыктоўку па беларускай мове. У Непублічнай школе імя Святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку прайшоў Беларускі дзень, прымеркаваны да Дня роднай мовы. З гэтай нагоды ўвесь дзень тут праходзяць мерапрыемствы, дзе няспынна гучыць беларуская мова. Беларускі дзень у школе пачаўся з дыктоўкі, кажа настаўніца Людміла Сегень:
— Сёлета стагоддзе Беларускай Народнай Рэспублікі, я таксама падрыхтавала тэкст, абапіраючыся на нейкія звесткі з «Нівы». А для малодшых класаў быў тэкст Івана Шамякіна, класічны тэкст. Усё ж такі мне здаецца што класіка заўсёды добра гучыць.
До святкавання Беларускага дня ў Непублічнай праваслаўнай школе ў Беластоку далучыліся таксама вучні Гімназіі №7 у Беластоку, а таксама дзеці са школы ў Нарве.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя