Працягваецца набор у беларускую групу дзіцячага садка ў Беластоку (абноўлена)



Да 12 чэрвеня трывае дадатковы набор у беларускую групу дзіцячага садка ў Беластоку.

На сённяшні дзень пададзена сем заяваў на навучанне ў створанай дадаткова беларускамоўнай групе дзіцячага садка № 14.

Ёсць яшчэ свабодныя месцы для дзетак ва ўзросце 3-4 гадоў – кажа дырэктарка навучальнай установы Люцыя Неміровіч:

– Мы арганізуем групу ў школе пачатковай №15 і запрашаем бацькоў, якія бы хацелі паслаць сваіх дзетак да групы беларускамоўнай. Вельмі добрыя ўмовы. Запрашаем бацькоў, якія зараз у іншых прадшколлях, каб яны вярталіся да нас. 

Сёлета першапачатковы набор ў беларускія групы дзіцячага садка №14 з-за адсутнасці памяшканняў быў значна абмежаваны.

Пасля звароту кіраўніцтва дзіцячага садка і беларускіх дзеячаў, гарадскія ўлады Беластоку знайшлі дадатковае памяшканне для стварэння яшчэ адной беларуска-моўнай групы.

Дадатковы набор у дзіцячыя садкі завяршыцца 12-га чэрвеня.

 * * *

2-га чэрвеня пачаўся дадатковы набор у дзіцячыя садкі ў Беластоку. Сёлета першапачатковы набор ў беларускія групы 14-га дзіцячага садка з-за адсутнасці памяшканняў быў значна абмежаваны.

Пасля звароту кіраўніцтва дзіцячага садка і беларускіх дзеячаў гарадскія ўлады Беластоку знайшлі дадатковае памяшканне для стварэння яшчэ адной беларускамоўнай групы.

Дзякуючы дадатковаму набору ў створаную групу могуць трапіць дзеці ва ўзросце 3-4 гадоў, якія не трапілі ў часе папярэдняй рэкрутацыі ў ніводзін з беластоцкіх садкоў.

Ёсць магчымасць трапіць у садок таксама і ў дзяцей, якія трапілі ў іншыя дашкольныя ўстановы, адзначыла ў эфіры нашага радыё дырэктарка беларуска-польскага дзіцячага садка № 14 у Беластоку Люцыя Неміровіч:

– Калі будуць вельмі хацець трапіць да нас, то мусяць развязаць умову з дырэктарам таго прадшколля, да якога іхныя дзеткі трапілі . І прынесці заяву ў нашае прадшолле, бо ў нас электронная сістэма зачыслення, і ёсць пэўныя цяжкасці з запісам дзяцей у прадшколле.

Паводле дадзеных дырэктаркі дзіцячага садка № 14 у Беластоку Люцыі Неміровіч, на сёння ахвоту аддаць у дадаткова створаную беларускую групу выказалі бацькі трох дзетак. Агулам група мае налічваць 20 чалавек.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя

Фота ps14.bialystok.pl