Беларускі Фэст „І там жывуць людзі” завітае ў Елянку
Музей і Асяродак Беларускай культуры ў Гайнаўцы сардэчна запрашае на Беларускі Фэст “І ТАМ ЖЫВУЦЬ ЛЮДЗІ”, які адбудзецца 31 жніўня ў Елянцы, што ў гміне Дубічы Царкоўныя. Пачатак свята а 16-й гадзіне.
У ПРАГРАМЕ :
Выступы калектываў:
Аляксандра Мілішэўска (Гайнаўка)
НА ШЧАСТЯ (Дубічы Царкоўны)
МЭТРО (Гайнаўка)
ДАВІД ШЫМЧУК БАНД (Гайнаўка)
РОДНЫ КУТ (Нараў)
Таксама будзе працаваць крама з беларускай літаратурай, сувенірaмі і рукадзеллем. Удзельнікаў фэсту чакаюць конкурсы і прызы.
Арганізатар фэсту – Музей і Асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы (вул.3 Мая 42, 17-200 Гайнаўка).
Партнёрамі мерапрыемства выступаюць улады Гміны Дубічы Царкоўныя і Гмінны aсяродак культуры ў Дубічах Царкоўных.
Паводле прэс-рэлізу