„Беларускі фэст” у Бельску Падляшскім
Беларуская песня гучала ў Бельску Падляшскім. На сцэне амфітэатру прайшлі выступы падляшскіх калектываў. У межах „Беларускага фэсту”, які ладзіла Беларускае грамадска-культурнае таварыства, можна было паслухаць песні ў выкананні мясцовых калектываў.
Сустрэчы з беларускай музыкай чакала не толькі публіка, але і артысты, падкрэсліў намеснік старшыні БГКТ Васіль Сегень:
– Для артыста асноўным хлебам, з якога яны жывуць, гэта іх майстэрства, гэта мастацтва, якім яны займаюцца – зараз найчасцей гэта спеў. Яны гэта робяць толькі па закліку ўласнага сэрца, але і каб паказацца іншым гледачам, слухачам паказаць, прадэманстраваць тое, як яны спяваюць і захоўваюць беларускія песні і беларускую культуру.
Падчас „Беларускага фэсту” можна было набыць кнігі мясцовых пісьменнікаў.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя