Беларускі фэст у Дубічах Царкоўных
На выходных у многіх падляшскіх мясцовасцях можна пачуць беларускую музыку. Канцэрт вядомых беларускіх калектываў з Беласточчыны прайшоў у Дубічах Царкоўных.
Мерапрыемства не толькі было нагодай для сустрэчы з музыкай, але і грамадскімі абавязкамі. Войт гміны Лявон Малашэўскі нагадаў пра перапіс насельніцтва, які абавязвае кожнага грамадзяніна Польшчы:
– Нацыянальныя стасункі мянюцца. Нашыя людзі адсюль сыходзяць беззваротна, а іх пустыя хаты набываюць іншыя. Такім чынам, характар нашай гміны з цягам часу, напэўна, зменіцца. Хто не мае кампутара, запрашаем, нашы супрацоўнікі гміннага бюро перапісу дапамогуць. Можна паўдзельнічаць у перапісе, захоўваючы таямніцу перапісу.
Фестываль у Дубічах Царкоўных быў арганізаваны Беларускім грамадска-культурным таварыствам.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя