Беларускі гурт “Atesta” зладзіў у Варшаве святочны канцэрт
20 гадоў таму
Імпрэза прайшла ў “Beer Station Centrum”.
Уражаннямі ад падзеі дзеліцца вакалістка бэнду Уля Паўловіч:
-Усё прайшло добра. Пра тое, што гэта так, сведчыць мая галава, якая баліць. Мне вельмі спадабалася публіка, бо ўсе былі актыўныя: нехта таньчыў, хтосьці вішчаў. Я ўпершыню бачыла, каб на нашым канцэрце нехта вішчаў.
Таксама нядаўна гурт выступіў у Беластоку на курсах “Мова Нанова”.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя