Беларускі гурт Всё_CRAZY адзначыў свае ўгодкі канцэртам у Беластоку
Беларускі рок-гурт Всё_CRAZY, які грае ў стылі кельцкага панку адзначыў свой чарговы 21-ы год нараджэння сяброўскім канцэртам у Беластоку. У бары Beer4u на выступ гурта сабраліся сябры і знаёмыя музыкаў, каб разам у вясёлай і разняволенай абстаноўцы адзначыць угодкі гурта.
Гаворыць лідар менскага панк-гурта Всё_CRAZY – Антон Сіроцін „Сір” :
– Гэта 21 год, але гэта такая такая веха, якая больш значная за 20 год. Калі мы адзначалі ў бары „Графіці” 20 год нашага калектыву, то мы ўжо лічылі, што ўсё, бо ўсе раз’ехаліся. Частка ў Вільні, частка засталася ў Менску, частка ў Беластоку, частка ў Варшаве. Зараз атрымалася акумуляваць „польскую” частку нашага гурта і вось нешта такое зрабіць.
Панк-гурт Всё_CRAZY, створаны ў Менску ў 2002 годзе Антонам Сіроціным і сябрамі, грае ў стылі кельцкага панку, які мае ў рэпертуары таксама і беларускамоўныя песні, удзельнік шматлікіх фестываляў у Беларусі і за яе межамі.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя