Беларускі летнік на Падляшшы



У агратурыстычнай сядзібе Бора Здруй, што каля Старога Ляўкова, на Гайнаўшчыне прайшоў традыцыйны летнік для дзяцей малодшых класаў, з дадатковым вывучэннем беларускай мовы.

Гаворыць Аліна Ваўранюк – выхавацелька ў летніку і настаўніца беларускай мовы з пачатковай школы нумар 4 імя Сібіракаў у Беластоку.

-Дзеці падкрэсліваюць, што гэта файнае месца, што тут добрыя гаспадары, што ім смакуе ежа, ім тут добра спіцца, добра адпачываецца. Мы тут можам працаваць і ў будынку, і на панадворку. Можам пайсці на спартыўную пляцоўку, і там адпачываць. І тут чуваць не толькі галасы дзяцей, але і спевы птушак. Таму гэта нагода, каб прыродны свет называць па-беларуску.

Як актыўна бавяць час у такім летніку, падзяліўся з нашым радыё адзін з вучняў беластоцкай «чацьвёркі» – Клеменс Латышонак:

-Тут проста спакойна, цёпла, можна паляжаць. Ёсць канатная дарога. Тут цікавыя мясціны і славутасці.

Пасля заканчэння вучэбнага года ў школах, наступіць час летнікаў і для вучняў старэйшых класаў з дадатковым вывучэннем беларускай мовы. Для іх летнікі будуць праходзіць у іншых мясцовасцях Падляшша.

Цалкам матэрыял слухайце ў ддалучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя