Беларускі летнік у Белавежскай пушчы
Дзеці, якія вывучаюць беларускую мову ў беластоцкай „Чацьвёрцы”, праводзяць час у летніку ў Белавежскай пушчы. Тут яны прымаюць удзел у тэатральных і мастацкіх занятках, адначасова вывучаючы традыцыі і звычаі беларусаў Падляшша.
Летнік – гэта адна з формаў працы ў працэсе вывучэння беларускай мовы, кажа настаўніца Аліна Ваўранюк:
– У час летнікаў можна зрабіць тое, чаго я не ўзмозе зрабіць падчас урокаў і нават на пазаўрочных занятках. Мы не абмежаваныя часам. Летнік дзеля таго, каб дзеці гулялі, адпачывалі, але і нечаму вучыліся.
Удзельнікі летніку:
– Мне спадабалася ў першым летніку і я пачала сюды прыязджаць.
– Робім розныя рэчы, з намі праводзяць файныя заняткі.
– Тут крыху слабы інтэрнэт, але мы вытрымліваем гэта.
– Тут вельмі файна і тут можна навучыцца больш розным рэчам, чым у школе.
Пад канец летніка адбудзецца ўрачыстае падвядзенне тыднёвай працы вучняў. Летнік безупынна ладзіць Аб’яднанне на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову “АБ-БА”.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя