Беларускі ліцэй – выдатны выбар
Ліцэі, тэхнікумы, прафесійныя школы пачынаюць змагацца за навучэнцаў. ІІ Агульнаадукацыйным ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім зладзіў Дзень адчыненых дзвярэй.
У рэкламаванні сваёй школы актыўны ўдзел прынялі вучні. На думку Юстыны Марчук, хто прыйдзе ў Белліцэй – не будзе шкадаваць:
– Калі вучні не ведаюць куды ісці, то ўпэўненая, што наш ліцэй будзе добрым выбарам. Мне тут вельмі падабаецца, і я рада, што не выбрала іншую школу. Хачу тут застацца ажно да матуры, здаць яе і ісці далей.
Апрача высокага ўзроўню навучання, школа прапануe пазаўрокавыя заняткі: 30 кружкоў, мастацкія здольнасці можна развіваць у калектывах песні “Спадчына” ды “Вянок”, ёсць школьная газета “Лява”, дзейнічае “Клуб польска-беларускіх справаў”.
Вучні свае заявы могуць дасылаць з 11 красавіка па 11 траўня.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара