Беларускі народны фэст у Катлах



Дзесяць беларускіх калектываў выступіла на сцэне ў невялікай падляшскай вёсцы Катлы, што на Бельшчыне. Тут прайшоў Беларускі народны фэст, які прыцягнуў дзясяткі ўдзельнікаў. Гэта доказ, што не гледзячы на пандэмію і сітуацыю ў Беларусі, беларускае жыццё на Падляшшы надалей будзе развівацца- адзначыў намеснік старшыні БГКТ, Васіль Сегень:

„Многія пасля гэтага доўгага перапынку, звязанага з пандэміяй, вярнуліся да рэпітыцый, да выступаў. І вельмі добра, што летнія месяцы гэтага году дазваляюць, каб яны паказалі тое, што яны далей дзейнічаюць, што яны прысутныя ў беларускай культуры, і што наш аматарскі артыстычны рух будзе далей развівацца. А ці пры падтрымцы беларускай культуры ў Беларусі, ці без- гэта ўжо час пакажа.”

Арганізатарам Беларускага народнага фэсту з’яўлялася БГКТ.

Беларускае Радыё Рацыя