Беларускі народны фэст у Нараўцы
Нараўка напоўнілася гукамі беларускіх народных песень. Адбыўся там «Беларускі народны фэст», у час якога выступілі музычныя калектывы з Беласточчыны, прыехалі таксама госці з Беларусі. Кажа сябра менскага калектыва «Бацька Атаман» Уладзімір Куксянкоў:
– Наша музыка інтэрнацыянальная: беларускія песні, украінскія, рускія. Гэта песні ў нашых аранжыроўках, якія мы самі рабілі, таму яны арыгінальныя. Гэта вельмі прыемна, вялікі цуд, калі мы прыязджаем сюды, нібы да сябе дадому. Людзі цікавяцца беларускай культурай, спяваюць беларускія песні. Культура жыве на Беласточчыне. Тут цэрквы праваслаўныя кругом. Людзі лічаць сябе беларусамі.
Арганізатарам «Беларускага народнага фэсту» традыцыйна выступіла Беларускае грамадска-культурнае таварыства.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Нараўка
Фота аўтара