Беларускі рэгі-гурт “Botanic Project” дасць канцэрт у падтрымку батальёну Кастуся Каліноўскага
Беларускі рэгі-гурт “Botanic Project” заўтра, 14 траўня, дасць у Варшаве першы вялікі сольны канцэрт. Імпрэза стане дабрачыннай: сродкі ад яе будуць накіраваныя батальёну Кастуся Каліноўскага – беларусам, якія змагаюцца цяпер за свабоду Украіны.
Музыкі бэнду Кеша і Клім распавялі, што чакае прыхільнікаў на суботнім канцэрце.
-Усё самае лепшае, усё самае хітовае са старога плюс, канешне ж, шмат новых песень з альбома, які рыхтуецца. Мы рыхтуем для вас яшчэ адмысловае контрузмацненне барабаншчыкам. Таму на сцэне мы будзем утрох.
-Сябры, таксама мы выканаем песню, якая ўжо стала неафіцыйным гімнам батальёна імя Кастуся Каліноўскага, у якім нашыя хлопцы змагаюцца на баку Украіны супраць Расеі.
Дапамагчы батальёну Кастуся Каліноўскага, а таксама паслухаць любімыя і свежыя трэкі “Botanic Project” можна ў суботу, 14 траўня, у “Beer Station Centrum” (Lwowska 17). Пачатак – у 19:00.
Беларускае Радыё Рацыя