Беларускіх пагранічнікаў абвінавацілі ў затрымках аўтобусаў на мяжы



Кіроўца аўтобуса, які выконвае рэйсы паміж Берасцем і Варшаваю, у размове з выданнем «Зеркало» распавёў сваю версію таго, што адбываецца на мяжы.

Мужчына сцвярджае, што менавіта беларускія пагранічнікі беспадстаўна трымаюць транспарт у зоне чакання пасля афармлення. Паводле ягоных словаў, на польскім баку афармленне аднаго аўтобуса займае ў сярэднім гадзіну. Агулам жа на шлях ад памежнага шлагбаума на беларускім баку да шлагбаума на польскім сыходзіць цяпер каля 16 гадзінаў. Ён таксама распавёў, што допытаў і правяранняў тэлефонаў пры выездзе з Беларусі стала менш.