Беларускім групам у дзіцячым садку №14 у Беластоку – 20 гадоў



Беларускія групы ў дзіцячым садку №14 у Беластоку існуюць ужо 20 гадоў. З гэтай нагоды ў Ваяводскай управе адбылася ўрачыстая сустрэча. На ёй прысутнічалі цяперашнія і ранейшыя гадаванцы гэтага садка ды іх бацькі. Адным з ініцыятараў заснавання беларускіх групаў быў Міраслаў Пякарскі.

–  Трэба было назбіраць адпаведную колькасць дзяцей і атрымаць згоду бацькоў. Для адкрыцця групы патрэбны былі 7 дзяцей, якіх не было. Вось і давялося шукаць іх сярод нашых сяброў.

Люцыя Неміровіч, дырэктарка дзіцячага садка №14:

–  Цяпер мы таксама працуем, пашыраем нашу праграму навучання такім чынам, каб паяднаць бацькоў, каб тыя адчулі, што яны беларусы, каб надалей хацелі вучыць сваіх дзетак беларускай мове, культуры, традыцыям.

Урачыстую сустрэчу з нагоды 20-годдзя існавання беларускіх групаў дапоўніла мастацкая частка. Прысутныя мелі магчымасць пабачыць артыстычныя выступы дзяцей, а таксама іх бацькоў.

Цалкам гук слухайце ў далучаным файле.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара